
Магічнае люстра пана Твардоўскага (12+)
Формат: 2D
Вечар пачнецца з вытанчанага прыёму ў лэдзі-фуршэт. Вас чакае класічная музыка, сустрэча з чарадзеем і жывая фотазона. 18:00 - пачатак святочнай праграмы Жыццё пана Твардоўскага, знакамітага чараўніка, алхіміка і чарнакніжніка, поўная фантастычных падзей. З усіх паданняў пра яго самае хвалюючае для беларусаў - легенда аб тым, як Твардоўскі выклікаў і паказаў у магічным люстэрку Жыгімонту Аўгусту, Вялікаму князю Літоўскаму і каралю Польскаму, дух яго памерлай жонкі Барбары Радзівіл. Пан Твардоўскі, алхімік і чараўнік, раскажа сапраўдную гісторыю кахання апошняга з Ягелонаў і Барбары Радзівіл. Спектакль – удзельнік VI Беларускага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек (г. Мінск), IV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі ім. В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Магілёў), намінант І Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Працягласць спектакля - 1 гадзіна 40 хвілін

